Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэформы павінны прадугледжваць дэцэнтралізацыю ўлады», — заява органа Рады Эўропы па Беларусі


Старшыня Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных органаў улады Рады Эўропы Андэрс Кнапе
Старшыня Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных органаў улады Рады Эўропы Андэрс Кнапе

Старшыня Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных органаў улады Рады Эўропы Андэрс Кнапе зрабіў заяву аб сытуацыі ў Беларусі.

«Падзеі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў сьведчаць пра імкненьне народу да дэмакратычных пераменаў і неабходнасьць дыялёгу паміж грамадзянамі і ўладай. Кангрэс вядзе супрацу зь Беларусьсю, накіраваную на паляпшэньне мясцовага самакіраваньня, бо мы перакананыя: дэмакратычныя рэформы павінны прадугледжваць дэцэнтралізацыю ўлады на рэгіянальным узроўні і актыўны ўдзел грамадзян у кіраваньні іх грамадамі», — падкрэсьліў Андэрс Кнапе.

Па яго словах, Кангрэс працягне падтрымліваць дэмакратызацыю ў Беларусі, акцэнтуючыся на важнасьці ўмоваў, заснаваных на даверы грамадзянаў і ўдзеле грамадзянскай супольнасьці ў прыняцьці рашэньняў.

«Мы гатовыя выкарыстоўваць наш досьвед дзеля ўдасканалення заканадаўчай базы краіны ў сьвятле Эўрапейскай хартыі мясцовага самакіраваньня і яе дадатковага пратаколу аб праве грамадзянаў на ўдзел у справах мясцовых органаў улады», — адзначыў Андэрс Кнапе.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных органаў улады Рады Эўропы мае дзьве палаты: мясцовых органаў і рэгіёнаў. Яна аб’ядноўвае 324 прадстаўнікі і 324 намесьнікі, якія прадстаўляюць больш 150 000 эўрапейскіх тэрытарыяльных грамадаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG