Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская авіякампанія LOT аднавіла палёты ў Менск


 Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

2 жніўня ў Нацыянальны аэрапорт Менск з Варшавы прыбыў рэйс польскай авіякампаніі LOT Polish Airlines.

«У жніўні-верасьні на лініі Варшава-Менск-Варшава плянуецца выкананьне 4 рэйсаў у тыдзень: у жніўні — аўторак, чацьвер, пятніца і нядзеля, у верасьні — панядзелак, серада, пятніца і нядзеля», — паведамляецца на сайце Нацыянальнага аэрапорт Менск.

LOT прыпыніла палёты ў Беларусь з 14 сакавіка з-за пандэміі COVID-19.

Нацыянальны аэрапорт Менск паведамляе, што з 17 ліпеня авіякампанія «Ірацкія авіялініі» (Iraqi Airways) аднавіла рэгулярныя палёты па маршруце Багдад-Менск-Багдад. У жніўні плянуецца выкананьне двух рэйсаў у тыдзень.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG