Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Менскі міжнародны карнавал «Viva Ровар!» перанесьлі на 2021 год


«Viva Ровар!» 2017 году
«Viva Ровар!» 2017 году

Міжнародны карнавал «Viva Ровар!» і «Менскі міжнародны роварны тыдзень» перанесьлі на 2021 год, паведамілі арганізатары.

«Viva Ровар!», які меў прайсьці 16 траўня, перш плянавалі перанесьці на жнівень, аднак «сытуацыя з арганізацыяй масавых захадаў усё яшчэ неспрыяльная», адзначаюць арганізатары ў прэс-рэлізе, дадаючы, што ня хочуць «паддаваць рызыцы дарагіх удзельнікаў».

Як расказаў дырэктар роварнага клюбу «Менск» Аляксей Іваноў, налета арганізатары дадаткова ўвядуць «новыя для роварнага карнавалу фарматы» і правядуць усе імпрэзы «Менскага міжнароднага роварнага тыдня» яшчэ больш маштабна: у тым ліку спартовыя спаборніцтвы, конкурс «Вэля-Міс» і многае іншае.

Канкрэтныя даты і праграму абяцалі анансаваць пазьней.

Міжнародны карнавал «Viva Ровар!» — самая масавая роварная падзея ня толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД. Праводзіцца ў Менску з 2015 году. Колькасьць удзельнікаў за 5 гадоў вырасла з 3 да 27 тысяч чалавек з 10 краінаў сьвету. Сёлета чакалі каля 30 тысяч удзельнікаў і гасьцей.

Ідэйныя натхняльнікі і арганізатары падзеі — роварны клюб «Менск» і «Менскае роварнае таварыства», у склад арганізатараў таксама ўваходзяць «Беларуская фэдэрацыя роварнага спорту», Міністэрства спорту і турызму, Менскі гарвыканкам. Агенцтва-арганізатар — littleMORE brand communications.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG