Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Вялікай Брытаніі зрабіла сэрыял пра беларусаў, якія ваявалі ў брытанскай форме


Ілюстрацыйнае фота

Амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі падрыхтавала сэрыю кароткіх дакумэнтальных фільмаў пра службу беларусаў у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах падчас Другой усясьветнай вайны.

На момант публікацыі выйшлі дзьве сэрыі пра Казіміра Яновіча зь Мядзельшчыны і ўдзельнікаў бітвы пад Монтэ-Касіна.

Армію Андэрса, дзе змагаліся беларусы, сфармавалі ў 1941 годзе для барацьбы з нацыстамі. Падмуркам для стварэньня арміі стала пагадненьне паміж Чэрчылем, Сталінам і польскім урадам у выгнаньні. Армію Андэрса сфармавалі жыхары Заходняй Беларусі і ўсходняй Польшчы, анэксаванай Савецкім Саюзам паводле пакту Молатава-Рыбэнтропа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG