Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнікі маркі марозіва «Эскімо» зьменяць назву на фоне пратэстаў супраць расізму


Рэкляма эскімо ў амэрыканскай газэце, 1922
Рэкляма эскімо ў амэрыканскай газэце, 1922

Амэрыканская кампанія Dreyer’s, якая валодае гандлёвым знакам марозіва «Эскімо» (Eskimo pie) вырашыла зьмяніць яго на фоне акцый пратэсту супраць паліцэйскага гвалту і расізму, перадае The Wall Street Journal.

У кампаніі вырашылі, што назва зьяўляецца «прыніжальнай» і абражае эскімосаў — групу карэнных народаў Арктыкі, паведаміла галоўная маркэталягіня Dreyerʼs Элізабэт Маркес.

Марозіва-эскімо і яго назва былі прыдуманыя ў 1920 годзе кандытарамі Крысьціянам Нэльсанам і Расэлам Ставэрам. Яны запатэнтавалі яго і прадалі свой бізнэс на фоне росту яго папулярнасьці па ўсім сьвеце. У 1935 годзе яго пачалі вырабляць і ў СССР, першапачаткова пад назвай «Эскімо-Пай».

У 2007 годзе брэнд быў набыты Dreyerʼs. У лягатыпе і рэкляме прадукту амаль заўсёды выкарыстоўваўся вобраз эскімосаў у традыцыйным строі.

Раней аб зьмене назваў і лягатыпаў паведамілі ўладальнікі прадуктовых брэндаў Aunt Jemima і Uncle Benʼs. У кампаніях палічылі, што гэтыя брэнды эксплюатуюць расавыя стэрэатыпы ў дачыненьні да чарнаскурых жыхароў ЗША.

Цэнтар моваў карэнных народаў Аляскінскага ўнівэрсытэту ў Фэрбенксе адзначае, што слова эскімос лічыцца нармальным у рэгіёне, але можа разглядацца прыніжальным ў Канадзе і Грэнляндыі, дзе карэнныя жыхары хочуць, каб іх называлі інуітамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG