Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр прэзыдэнт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, які прамаўляў па-беларуску на Эўрагульнях


Янэз Касьянчыч

Прэзыдэнт Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (EOC) Янэз Качыянчыч памёр 1 чэрвеня пасьля «бітвы супраць раптоўнай і цяжкай хваробы», паведамляецца на сайце камітэтаў.

Янэзу Качыянчычу было 78 гадоў. Ён быў выбраны восьмым прэзыдэнтам EOC у 2017 годзе, да таго чатыры гады быў віцэ-прэзыдэнтам, а ў 1991–2014 гадах кіраваў Алімпійскім камітэтам Славеніі.

Спачуваньні родным і блізкім Качыянчыча выказалі сярод іншых Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і Аляксандар Лукашэнка.

Сам Качыянчыч наведваў Беларусь у час Эўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, выступаў на беларускай мове на цырымоніі адкрыцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG