Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам задарма адвёў для мэдыкаў яшчэ адзін гатэль

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Менгарвыканкам выдзеліў для сталічных мэдыкаў гатэль «Айці Тайм», разьлічаны на 200 месцаў, піша Tut.by. Туды будуць засяляць лекараў, якія кантактуюць з хворымі на каранавірус, каб не заражалі дома сваякоў.

Менгарвыканкам 8 красавіка выдзеліў для сталічных мэдыкаў першы гатэль «Іст Тайм», разьлічаны на 250 чалавек. На 15 красавіка гатэль засялілі на 68%.

Для лекараў арганізавалі бясплатны трансфэр

Гатэль «Айці Тайм» знаходзіцца на вуліцы Купрэвіча, 4, каля Парку высокіх тэхналёгіяў. Каб лекарам не прыйшлося езьдзіць у шпіталі на грамадзкім транспарце, «Менсксанаўтатранс» даў 6 аўтобусаў.

«Мы папрасілі кожную лякарню перадаць нам графікі лекараў, якія пражываюць у гатэлі, і цяпер возім іх на працу паводле раскладу», — сказаў дырэктар «Менсксанаўтатрансу» Анатоль Дастанка.

Як арганізавалі жыцьцё мэдыкаў у першым гатэлі?

Як і плянавалася, лекараў расьсяляюць па адным у нумар, каб яны менш кантактавалі адзін з адным. У кожным нумары прадугледжана душавая кабіна. Кухні ў нумары няма. Бясплатнае трохразовае харчаваньне мэдыкам дастаўляюць індывідуальна: супрацоўнікі гатэлю пакідаюць ежу ў пакетах у холе каля кожнага нумару і папярэджваюць жыхара стукам у дзьверы. Плястыкавы посуд пасьля яды мэдыкі пакідаюць у тых жа пакетах каля дзьвярэй — іх забірае пэрсанал.

Паводле намесьніка дырэктара «Гасьцініц сталіцы» Уладзімера Дубоўскага, штат гатэлю «Іст Тайм» павялічваць не прыйшлося — для мэдыкаў працуюць каля 30 чалавек пэрсаналу.

Дубоўскі таксама сказаў, што яны і надалей плянуюць расьсяляць мэдыкаў па адным, каб было менш магчымасьці заразіць адзін аднаго. Таму людзей стараюцца засяляць так, каб на паверсе, напрыклад, жылі супрацоўнікі толькі адной лякарні. Але рызыка камунікацыі мэдыкаў мінімальная, бо яны прыходзяць у нумары і сьпяць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG