Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: пракуратура бярэ пад кантроль санітарную абстаноўку, МУС — махляроў


Органы пракуратуры бяруць на кантроль сытуацыю з дапамогай насельніцтву, забясьпечанасьцю мэдпрэпаратамі і абсталяваньнем, паведамляе сайт Генпракуратуры.

У якасьці прыкладу прыводзіцца дзейнасьць пракуратуры Горадзенскай вобласьці.

«Для падтрыманьня ў рэгіёне стабільнага эпідэміялягічнага становішча важна апэратыўна аналізаваць, як зацікаўленыя службы, прадпрыемствы і арганізацыі выконваюць санітарныя патрабаваньні дзеля прафіляктыкі COVID-19. І ў выпадку парушэньня супрацьэпідэміялягічных нормаў тут жа прымаць меры рэагаваньня», — акрэсьліў задачу абласны пракурор Віктар Корзун.

Тэрытарыяльныя пракуроры Горадзеншчыны ўжо правялі выбарачныя праверкі на аб’ектах гандлю, грамадзкага харчаваньня, прыдарожнага сэрвісу і АЗС. Высьветлілася, што асобныя суб’екты так і не выправілі недахопаў, выяўленых службамі санітарнага нагляду.

У мэтах мінімізацыі пагрозы распаўсюду інфэкцыі пракуроры запатрабавалі ад старшыняў райвыканкамаў прыняць дадатковыя захады для кантролю.

Аб мерах прафіляктычнага ўзьдзеяньня на папярэджаньне распаўсюду каранавірусу паведамляе і сайт Міністэрства ўнутраных спраў.

Сілавікі таксама папярэджваюць, што пад выглядам мэдыкаў і прадстаўнікоў камунальных службаў могуць актывізавацца махляры, якія перасьледуюць зусім іншыя мэты.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG