Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перанёс «Вялікую размову з прэзыдэнтам»


Прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант
Прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант

«Вялікую размову з прэзыдэнтам» — сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадзкасці, СМІ і экспэртамі, — якая плянавалася на 12 сакавіка, перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Вось як у гутарцы з карэспандэнтам tut. by прычны патлумачыла прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант: «Калі ў сваім пытаньні вы намякаеце на адмену названага мерапрыемствы ў сувязі з распаўсюдам вірусу, то адкажу так: рэч ня толькі і ня столькі ў каранавірусе. Хаця пазыцыя прэзыдэнта ў гэтым пытаньні адназначная: шапказакідальніцтва і бестурботнага стаўленьня да сытуацыі быць не павінна, цяпер усім трэба быць вельмі акуратнымі».

Паводле Эйсмант, перанос «Вялікай размовы» зьвязаны з тым, што ў графіку Аляксандра Лукашэнкі накапілася шмат важных палітычных мерапрыемстваў.

«Гэта і зварот са штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу, замежны візыт і сэрыя паездак па краіне, шэраг інтэрвію, якія ўжо сур’ёзна прапрацаваныя і абяцаныя вашым калегам. І калі гаварыць у цэлым, ёсьць ўстойлівае адчуваньне, што ў сувязі з пераносам зьмястоўная частка ня толькі не пацерпіць — тэмаў для размовы, мы ўпэўненыя, стане толькі больш», — сказала Натальля Эйсмант.

Летась падобная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам доўжылася больш за сем гадзін, на ёй прысутнічалі больш за 200 удзельнікаў, але пытаньні пасьпелі задаць менш за трыццаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG