Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наўседа: Прапанаваныя Літвой альтэрнатывы па пастаўках нафты і газу дапамагаюць Беларусі ў перамовах з Расеяй


Прэзыдэнт Наўседа на цырымоніі пахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні

Пасярэдніцтва Літвы, якая прапаноўвае Беларусі альтэрнатывы па пастаўках нафты і газу, дапамагае весьці перамовы з Расеяй. Такое меркаваньне выказаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, перадае Delfi.lt.

«Напэўна, вы не зможаце аспрэчваць тое, што наша жаданьне дыялёгу, які мы рэальна пачалі, і наша жаданьне дапамагчы Беларусі захаваць сувэрэнітэт, прапануючы энэргетычныя альтэрнатывы, дазваляе спадару Лукашэнку размаўляць як раўнапраўнаму партнэру з Пуціным. Калі б было інакш, то ён, ня маючы альтэрнатыў, ня вельмі мог бы чагосьці патрабаваць», — сказаў Науседа, маючы на ўвазе праблемныя перамовы Беларусі аб пастаўках расейскай нафты і прыроднага газу.

«У пэўным сэнсе мы ствараем умовы, каб перамовы гэтых двух, на першы погляд, нераўнацэнных дзяржаў, маглі выглядаць як перамовы па меншай меры падобных дзяржаў, як перамовы на роўных», — дадаў спадар Наўседа.

Прэзыдэнт Літвы таксама падкрэсьліў, што канкурэнтаздольнасьць Беларусі ў цяперашні час «гарантаваная штучна заніжанымі цэнамі на энэргарэсурсы».

«Ведаючы гэта і вельмі добра разумеючы сытуацыю, Расея карыстаецца гэтым як інструмэнтам шантажу», — сказаў Наўседа.

Для паставак нафты, паводле словаў Лукашэнкі, будуць задзейнічаны парты краін Балтыі.

12 лютага новы пасол ЗША ў Літве Роберт Гілкрыст заявіў, што Злучаныя Штаты спадзяюцца ў будучыні пастаўляць газ у Беларусь праз Клайпедзкі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG