Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ прапаноўвае запісаць у новую канстытуцыю асаблівую ролю расейскага народу


У Расейскай праваслаўнай царкве захацелі адлюстраваць асаблівую ролю расейскага народа ў Канстытуцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік патрыяршай камісіі па справах сям’і протаіерэй Дзімітры Сьмірноў.

Ён заклікаў народы Расеі ня крыўдзіцца на яго заяву, перадае Lenta.ru са спасылкай на радыёстанцыю «Камсамольская праўда».

«Проста нашу імпэрыю, шостую частку сушы ў пэрыяд яе росквіту, стварылі расейцы», — сказаў Сьмірноў.

На думку сьвятара, у асноўным законе краіны неабходна згадаць аб асаблівай ролі расейскага народа ў станаўленьні дзяржавы.

«Трэба напісаць, што расейскі народ зьяўляецца дзяржаваўтваральнага народам. У нашай краіне шмат стагодзьдзяў жывуць розныя народы. Але ні адзін з гэтых народаў, хоць і ўдзельнічаў у стварэньні, умацаваньні нашай дзяржавы, усе народы служылі самазабыўна і гераічна, але інстынкт стварэньня дзяржавы ёсьць толькі ў расейцаў», — патлумачыў свой пункт гледжаньня Сьмірноў.

Упершыню канстытуцыйныя зьмены кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін анансаваў падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу 15 студзеня. Па выніках мерапрыемства была сфармаваная рабочая група з 70 чалавек. Урад Расеі сышоў у адстаўку. Па словах Пуціна, папраўкі, якія ён прапанаваў, «прадыктаваныя проста жыцьцём».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG