Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нараджальнасьць у Нямеччыне падае, а колькасьць насельніцтва рэкордна расьце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэмпы прыросту насельніцтва Нямеччыны ўпалі да самага нізкага ўзроўню з 2012 года. Але колькасьць насельніцтва працягвае расьці, паведаміла ў пятніцу статыстычнае ведамства ФРГ. Па дадзеных на канец 2019 года, у ФРГ пражывала рэкордная колькасьць людзей — 83,2 мільёна чалавек, на 200 тысяч больш, чым у канцы 2018.

Калі б не прыток мігрантаў, то, як лічаць спэцыялісты-статыстыкі, насельніцтва Нямеччыны пачало б скарачацца яшчэ ў 1972 годзе, калі штогод памірала больш людзей, чым нараджалася. Гэтая тэндэнцыя захавалася да цяперашняга часу: у 2019 годзе ў ФРГ нарадзіліся ад 770 да 790 тысяч чалавек, памерлі ад 920 да 940 тысяч.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», у 2018 годзе ў Нямеччыну перасяліліся на 399 тысяч 700 чалавек больш, чым зьехалі.

Нямеччына пакутуе на хранічны дэфіцыт нараджальнасьці, яе насельніцтва — адно з самых старых у сьвеце, што становіцца ўсё больш сур’ёзнай праблемай для пэнсійнай сыстэмы краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG