Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За затрымкі выплаты заробкаў працадаўцы і чыноўнікі аштрафаваныя на 400 тысяч даляраў


Belarus — Belarusian rouble, coins, rubiel

За мінулы год Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы Мінпрацы выявіў 2886 фактаў парушэньняў наймальнікамі тэрмінаў і сум выплат заробкаў. Агульная сума штрафаў — больш за 837 тысяч рублёў.

2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці і аштрафаваныя, паведамляе сайт Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы.

Аднак, хто канкрэтна аштрафаваны, не паведамляецца. Дэпартамэнт перастаў публікаваць сьпіс арганізацыі і прадпрыемстваў, дзе існуюць праблемы з выплатай заробкаў.

Інспэкцыя па працы таксама выявіла 219 фактаў выплаты заробкаў ніжэй за мінімальныя. Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута 156 службовых асобаў, яны аштрафаваныя на 9,7 тысяч рублёў.

Агулам сума штрафаў службоўцаў і чыноўнікаў склала больш за 400 тысяч даляраў у эквіваленце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG