Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне мужчына абрабаваў «Беларусбанк»

абноўлена

Невядомы мужчына абрабаваў 10 студзеня аддзяленьне «Беларусбанку» ў пасёлку Бальшавік на Гомельшчыне.

Мужчына пагражаў прадметам, падобным да пісталета, скраў грошы і зьнік.

Зрабавана:

  • 4000 беларускіх рублёў;
  • 1000 даляраў (2115,9 беларускага рубля);
  • 30 000 расейскіх рублёў (1037,76 беларускага рубля).

Прыкметы падазраванага: 30–40 гадоў, рост 180–190 сантымэтраў, шчыльнага целаскладу.

Быў апрануты ў чорную куртку з капюшонам, чорныя штаны, карычневыя чаравікі. Твар прыкрыў шалікам з чырвонымі палоскамі. Быў у пальчатках, з сабой меў пакет.

На Гомельшчыне ўвялі плян «Сырэна», на вышук рабаўніка накіравалі бліжэйшыя нарады міліцыі.

У паведамленьні прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных спраў Вольгі Чамаданавай сьцьвярджаецца, што мужчына абрабаваў аддзяленьне аднаго з банкаў па вуліцы Савецкай. Пры гэтым у Бальшавіку на Гомельшчыне працуе толькі аддзяленьне Беларусбанку.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG