Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія вызначыла жорсткія тэрміны заключэньня пагадненьня аб Brexit


Вялікая Брытанія вызначыла жорсткі тэрмін для заключэньня пагадненьня з Эўразьвязам аб выхадзе краіны з ЭЗ. ​Пра гэта паведамляе Reuters.

Лёндан плянуе заключыць пагадненьне з Брусэлем да канца 2020 году.

Сёньня, 17 сьнежня, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і прэзыдэнт Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен дамовіліся працаваць больш энэргічна, каб своечасова дасягнуць дамоўленасьці.

Прадстаўнік прэмʼер-міністра Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана напярэдадні заявіў, што законапраект аб Brexit 20 сьнежня ўнясуць на разгляд парлямэнту Вялікай Брытаніі. Паводле яго, законапраект павінен вызначыць умовы ўгоды аб выхадзе краіны з ЭЗ.

Прадстаўнік Джонсана дадаў, што ўрад упэўнены ў магчымасьці заключэньня доўгатэрміновага пагадненьня аб свабодным гандлі з Брусэлем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG