У кампаніі Google прааналізавалі пошукавыя запыты беларусаў за 2019 год і склалі рэйтынг найбольш папулярных.
10 найбольш папулярных пошукавых запытаў беларусаў:
- Юлія Началава — сьпявачка, акторка і тэлевядоўца, якая памерла ў сакавіку 2019 году ва ўзросьце 39 гадоў.
- Анастасія Заваратнюк — акторка, якая цяпер хварэе на рак мозгу (у СМІ зьяўляецца шмат чутак вакол яе здароўя).
- «Гульня тронаў. 8 сэзон» (амэрыканскі сэрыял).
- Эўравізія-2019 (музычны конкурс).
- Зяленскі (цяперашні прэзыдэнт Украіны).
- Дэцл (расейскі рэпэр, які памёр сёлета).
- Перапіс бел (у сувязі зь перапісам насельніцтва ў Беларусі 2019 году).
- «ІП Пірагова» (расейскі сэрыял).
- Чарнобыль (сёлета выйшаў амэрыкана-брытанскі сэрыял, прысьвечаны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС).
- Эўрапейскія гульні (праходзілі ў Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 году).
У катэгорыі «Пэрсона году» у топ-10 увайшлі, акрамя згаданых у топе пошукавых запытаў Юліі Началавай, Анастасіі Заваратнюк, Уладзіміра Зяленскага і Дэцла, расейская бізнэс-лэдзі, віцэ-прэзыдэнт кампаніі Mercury Ала Вэрбер, якая памерла сёлета; беларускі сьпявак Ціма Беларускіх; расейскі музыка, прадусар гурту «На-на» Бары Алібасаў у сувязі з фальшывай навіной пра ягоную сьмерць; беларуская тэнісістка Арына Сабаленка; амэрыканская сьпявачка Білі Айліш (Billie Eilish), дэбютны альбом якой быў найбольш папулярным ва ўсясьветных рэйтынгах Spotify і Apple Music, а таксама беларускага сэгмэнту «Яндекс.Музыки»; і расейская акторка Ірына Цывіна, якая памерла ў красавіку.
Топ-10 найбольш папулярных сэрыялаў у беларусаў: «Гульня тронаў», «ІП Пірагова», «Чарнобыль», «Мамы чэмпіёнаў», «Нішто не здараецца двойчы», «Гранд Ліён», «Султан майго сэрца», «Івановы Івановы», «Мыладрама», «Жукі».
Топ-10 фільмаў: «Мсьціўцы.Фінал», «Джокер», «Аднойчы ў Галівудзе», «Паліцэйскі з Рублёўкі. Навагодняе бясчынства», «Яно-2», «Кароль Леў», «Капітан Марвэл», «Як прыручыць дракона – 3», «Зялёная кніга», «Аквамэн».
Найбольш папулярныя тэлешоў: «Эўравізія-2019», «Плян Б», «Бітва экстрасэнсаў 20 сэзон», «Оскар-2019», «Форт Баярд», «Славянскі базар – 2019», «Пацанкі. 4 сэзон», «Цяжарная ў 16», «Хто супраць», «Барадзіна супраць Бузавай».
У топ-10 рэчаў, якія хацелі купіць беларусы ў 2019 годзе:
- Вэнтылятар.
- Аўта ў Нямеччыне.
- Кандыцыянэр.
- Ровар.
- Электрасамакат.
- Басэйн.
- Квіткі на Эўрапейскія гульні.
- Кампутар.
- Батут.
- Цяпліцу.
Сьпісы складзены з улікам пошукавых запытаў, па якіх адзначаны самы вялікі рост трафіку ў 2019 годзе ў параўнаньні зь мінулым годам.