Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабор сьвятога Марка ў Вэнэцыі затапіла шосты раз за 1200 гадоў. Сёньня вада зноў дасягне пікавых значэньняў


Узровень вады ў Вэнэцыі, якая цярпіць ад наймацнейшай за паўстагодзьдзя паводкі, сёньня зноў дасягне пікавых значэньняў.

Чакаецца, што ўзровень вады паднімецца на паўтара мэтра. Гэта вышэй, чым напярэдадні, але ніжэй, чым у аўторак, калі ўзровень вады падняўся да рэкордных 187 сантымэтраў.

Улады Італіі аб’явілі ў Вэнэцыі рэжым надзвычайнага становішча. На першапачатковую ліквідацыю наступстваў выдзелена 20 мільёнаў эўра. Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі два чалавекі.

Перакуліліся некалькі водных трамваяў. Затопленыя кавярні, крамы і многія помнікі гісторыі і культуры, у прыватнасьці, крыпта сабору Сьвятога Марка — шосты раз за за 1200 гадоў.

У саборы Сьвятога Марка, 13 лістапада 2019 году
У саборы Сьвятога Марка, 13 лістапада 2019 году

Так званая «высокая вада» — звыклая для Вэнэцыі зьява. Звычайна яна мае месца восеньню і вясной.

Сёлета моцнай паводцы спрыялі зацяжныя дажджы і вецер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG