Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі аднаго зь лідэраў «УНА-УНСО» і могуць дэпартаваць у Расею


Ігар Мазур
Ігар Мазур

Прадстаўнік офіса Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Андрэй Мамалыга паведаміў пра затрыманьне ў Польшчы аднаго з лідэраў «УНА-УНСО» Ігара Мазура (пазыўны «Таполя»).

«Дзьве гадзіны таму польскія памежнікі на польскім памежным пункце „Дарагуск“ затрымалі майго калегу, палітвязьня, удзельніка вайны на Ўсходзе Ўкраіны Ігара Мазура. Да яго не дапускаюць украінскага консула і ня выклікаюць адваката. У панядзелак папярэдне ў горадзе Хэлм будзе вырашацца пытаньне аб узяцьці Ігара пад варту з мэтай экстрадыцыі ў Расею», — напісаў Мамалыга ў Facebook.

Як паведамляюць расейскія СМІ, Мазура затрымалі на падставе запыту Расеі.

На старонцы самога Мазура некалькі чалавек таксама піша пра яго затрыманьне. Афіцыйных заяваў з гэтай нагоды пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG