Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран атакаваў саудаўскі нафтавы прамысловы комплекс, — ЗША


Дым на фабрыцы ў Абкайк, што ў Саудаўскай Аравіі, пасьля аюстрэлу 14 верасьня
Дым на фабрыцы ў Абкайк, што ў Саудаўскай Аравіі, пасьля аюстрэлу 14 верасьня

Бі-бі-сі паведамляе, што ЗША знайшлі месцы ў Іране, зь якіх у суботу былі запушчаны бесьпілётныя дроны і крылатыя ракеты супраць нафтавых аб’ектаў Саудаўскай Арабіі.

Афіцыйныя асобы з ураду ЗША распавялі CBS News, што месцы запуску знаходзяцца на поўдні Ірана — на паўночным канцы затокі.

Здымак нафтавага заводу ў Хурэйсе са спадарожніка яшчэ да ракетнага абстрэлу
Здымак нафтавага заводу ў Хурэйсе са спадарожніка яшчэ да ракетнага абстрэлу

Супрацьпаветраная абарона Саудаўскай Арабіі ня здолела спыніць бесьпілётныя дроны і ракеты, паколькі зброя была накіравана на поўдзень з мэтаю прадухіліць магчымыя напады з боку Емэна, дзе зараз адбываецца грамадзянская вайна з удзелам Саудаўскай Арабіі — дадалі чыноўнікі.

Іран адмаўляе сваё дачыненьне да гэтых нападаў.

Паўстанцы хусіты, якія атрымліваюць вайсковую падтрымку ад Ірана, заявілі, што гэта яны запусьцілі бесьпілётнікі, якія нанесьлі ўдары па найбуйнейшай у сьвеце нафтаперапрацоўчай фабрыцы ў мястэчку Абкайк і па нафтаваму радовішчу ў Хурайсе.

Яны і раней нападалі на нафтавыя абʼекты Саудаўскай Арабіі, але ў нядзелю афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што менавіта гэтыя бесьпілётнікі і ракеты ляцелі не з поўдня ці паўднёвага захаду, а з поўначы ці паўночнага захаду (з боку Ірана).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG