Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад урагану «Дорыян» на Багамах загінулі ўжо 20 чалавек


Хвалі на пляжы Джэксанвіл, у чаканьні ўрагану Дорыян, штат Флорыда, ЗША, 4 верасьня 2019 году
Хвалі на пляжы Джэксанвіл, у чаканьні ўрагану Дорыян, штат Флорыда, ЗША, 4 верасьня 2019 году

Ураган «Дорыян» пазбавіў жыцьця сама меней 20 чалавек на Багамах, паведаміў прэм’ер-міністар Багамскіх астравоў Г'юбэрт Мініс.

Па дадзеных ААН, каля за 70 000 чалавек «неадкладна запатрабуе жыцьцёва неабходнай дапамогі» на Багамах. Пацярпелым патрэбна пітная вада, ежа, лекі і прытулак.

Па стане на поўнач 5-га верасьня (7.00 у Менску) ураган знаходзіўся на адлегласьці 168 кілямэтраў ад найбуйнейшага гораду штату Паўднёвая Караліна — Чарльстону. Чакаецца, што на працягу дня «Дорыян» апынецца ў «небясьпечнай блізкасьці» ад узьбярэжжа Флорыды і Джорджыі.

Катэгорыя ўрагану «Дорыян» зноў павысілася да трэцяй зь пяці магчымых. Паводле дадзеных Нацыянальнага ўраганнага цэнтру, які базуецца ў Маямі, шторм ідзе да берагоў ЗША з хуткасьцю 11,2 кілямэтар за гадзіну. Максымальная хуткасьць парываў ветру складае 184 кілямэтры за гадзіну.

Паводле Чырвонага Крыжа, «Дорыян» моцна пашкодзіў або зьнішчыў амаль палову дамоў на астравах Вялікі Багама і Абака.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG