Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшай эканоміцы Эўропы пагражае рэцэсія


Хімічны завод у Людвігсгафэне, Нямеччына

Нямеччыне пагражае эканамічны спад, калі не палепшыцца сытуацыя ў міжнародным гандлі. Пра гэта паведамляе польская Rzeczpospolita, спасылаючыся на нямецкую эканамічную статыстыку і прагнозы нямецкіх экспэртаў.

Паводле газэты, галоўнай прычынай запаволеньня эканамічнага разьвіцьця найбуйнейшай эканомікі Эўропы зьяўляецца зьніжэньне экспарту.

У другім квартале 2019 году экспарт нямецкіх тавараў паменшаў на 1,3% у параўнаньні зь папярэднім кварталам, што прывяло да зьніжэньня валавога ўнутранага прадукту краіны на 0,1% (таксама ў параўнаньні з папярэднім кварталам).

Як лічаць экспэрты, зьніжэньне нямецкага экспарту трэба зьвязваць з усё яшчэ няяснымі пэрспэктывамі Brexit’у і з гандлёвай спрэчкай ЗША-Кітай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG