Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка прэзыдэнта Францыі адкрыла школу для беспрацоўных і будзе іх вучыць


Эманээль Макрон з жонкай Брыджыт
Эманээль Макрон з жонкай Брыджыт

Жонка прэзыдэнта Францыі Брыджыт Макрон адкрывае школу для дарослых без адукацыі і беспрацоўных, дзе зьбіраецца сама выкладаць клясычную літаратуру і культуру, паведамляе France 3.

Праект называецца Прафэсійны інстытут занятасьці (LIVE), яго галоўным спонсарам будзе кампанія LVMH, якая займаецца вытворчасьцю адзеньня і парфумы.

Першы будынак школы будзе адкрыты ў верасьні ў Клішы-су-Буа ў раёне Сен-Дэні ў прыгарадзе Парыжа. Паводле дадзеных статыстыкі, гэта адзін з раёнаў, дзе найбольш высокая доля мігрантаў і беспрацоўных. Другая школа адкрыецца ў 2020 годзе ў Валансе непадалёк ад Ліёна.

Для навучаньня ў школе адбяруць 50 дарослых ва ўзросьце ад 25 да 30 гадоў, у якіх няма адукацыі або працы. На працягу дзевяці месяцаў іх будуць бясплатна вучыць базавым прадметам (францускай і ангельскай мовам, матэматыцы і іншым), дапамагаць у напісаньні рэзюмэ і пошуку працы.

Брыджыт Макрон пабабяцала, што будзе выкладаць у школе як мінімум раз у месяц. Таксама жонка прэзыдэнта Францыі распрацавала вучэбную праграму інстытута.

Брыджыт Макрон шмат гадоў працавала настаўніцай францускай мовы ў Амьене і Парыжы і пакінула гэтую працу толькі ў 2015 годзе, калі яе муж быў абраны прэзыдэнтам Францыі. Зь ім яна таксама пазнаёмілася ў школе, калі Эманюэль Макрон быў яе вучнем. У апошнія гады Брыджыт Макрон толькі курыруе розныя адукацыйныя ініцыятывы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG