Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія футбольныя фанаты выбеглі на поле ў Латвіі, паштурхаліся са стуардамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Футбольны клюб «Дынама» (Менск) згуляў унічыю 1:1 з латвійскай «Ліепаяй» 11 ліпеня ў Ліеваі ў межах першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы. Гаспадары забілі з пэнальці на 12-й хвіліне, госьці зраўнялі лік на 88-й, хоць мелі вялікую перавагу ў валоданьні мячом.

Як адзначае Tribuna, у сярэдзіне другога тайму людзі з атрыбутыкай «Дынама» запалілі фаеры пад самым полем, а пасьля апошняга голу выбеглі на поле. На відэа відаць, як яны штурхаліся са стуардамі і паліцыянтамі, «адбівалі» тых, каго спрабавалі затрымаць.

Латвійскія выданьні згадваюць пра здарэньне, але не паведамляюць пра затрыманьні фанатаў.

Іншыя матчы беларусаў у Лізе Эўропы прайшлі бяз значных здарэньняў. «Віцебск» прайграў на выезьдзе фінскаму КуПС (але фанаты гукалі «Жыве Беларусь!») , а салігорскі «Шахтар» дома перамог мальтыйскі «Гібэрніянс» 0:1. На Мальце здарыўся толькі кур’ёз: судзьдзя хацеў пакараць гульца гаспадароў жоўтай карткай, але не знайшоў яе ў кішэні – давялося бегчы па карткі да рэзэрвовага судзьдзі.

Днём раней барысаўскі БАТЭ дома згуляў у нічыю 1:1 з польскім «Пястам» у другім кваліфікацыйныі раўндзе Лігі Чэмпіёнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG