Лінкі ўнівэрсальнага доступу

234 арыштаваныя, 800 судовых спраў. Эўрапол правёў спэцапэрацыю супраць спартовага допінгу


Ілюстрацыйнае фота

Эўрапейскае паліцэйскае ведамства разам з Інтэрполам і пры падтрымцы ўладаў 33 краінаў правяло маштабную спэцаперацыю, мэтай якой стаў нелегальны рынак спартовага допінгу. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Эўраполу, апублікаваным на сайце арганізацыі 8 ліпеня.

У выніку спэцапэрацыі:

  • канфіскавана 3,8 млн нелегальных допінгавых рэчываў і кантрафактных лекаў (допінгавыя рэчывы, біялягічна актыўныя дабаўкі, мэдыкамэнты, спартовыя і харчовыя дабаўкі);
  • арыштаваныя 234 падазраваных;
  • заведзена 839 судовых спраў;
  • ліквідавана 17 арганізаваных груп;
  • разбураныя 9 падземных лябараторый;
  • каля 1000 чалавек паведамілі аб вытворчасьці, продажы або выкарыстаньні допінгавых рэчываў.

Затрыманьні і вобшукі праводзілі ў 23 краінах Эўразьвязу і 10 краінах па-за межамі ЭЗ (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Калюмбія, Ісьляндыя, Паўночная Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Швайцарыя, Украіна і ЗША).

Паводле Эўраполу, мэтай апэрацыі сталі вытворцы і распаўсюджвальнікі кантрафактных анаболікаў — рэчываў, якія паскараюць утварэньне і абнаўленьне структурных частак клетак, тканін і цягліцавых структураў.

«За апошнія 20 гадоў сусьветны гандаль анабалічнымі рэчывамі значна вырас, — адзначаюць у Эўраполе. — Аднак гэтыя рэчывы могуць нанесьці сур’ёзную шкоду здароўю чалавека. Яны павялічваюць рызыку сардэчных прыступаў і атэрасклерозу, уплываюць на рэпрадуктыўную сыстэму, печань і ныркі і павышаюць рызыку разьвіцьця рака».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG