Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрствы адказалі на пытаньні дэпутаткі пра расейскую інтэграцыю


Алена Анісім, травень 2018
Алена Анісім, травень 2018

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім атрымала адказы ад міністэрстваў Беларусі наконт інтэграцыі з Расеяй. У траўні Анісім прасіла прэмʼер-міністра Сяргея Румаса патлумачыць акалічнасьці інтэграцыі.

Якую інтэграцыю прапануе Расея?

Перамовы аб інтэграцыі Беларусі і Расеі вядуцца пастаянна, «без ультыматумаў і жорсткіх патрабаваньняў», адказалі ў Міністэрстве замежных спраў. Ведамства заяўляе, што ня спыніць дыялёгу і што будзе абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы.

Ці разумее ўрад сваю адказнасьць за захаваньне незалежнасьці?

Так, разумее, заявілі ў МЗС і адзначылі, што пытаньне іх зьдзівіла. У адказе ведамства спасылаецца на словы Аляксандра Лукашэнкі, што «сувэрэнітэт для Беларусі — гэта сьвятое».

Ці разумеюць у кабінэце міністраў важнасьць беларускамоўнай адукацыі і культуры?

У Міністэрстве культуры Анісім нагадалі, што бацькі могуць выбіраць мову навучаньня. У міністэрстве лічаць, што для роўнасьці беларускай мовы з расейскай у Беларусі «створаны ўсе ўмовы», працытавала адказ Анісім.

Ці гатовы ўрад Беларусі перайсьці на ўсясьветныя цэны на энэрганосьбіты?

Міністэрства эканомікі адпісала, што цяпер Беларусь набывае большасьць энэрганосьбітаў па цэнах ніжэйшых за ўсясьветныя. Аднак пры неабходнасьці краіна гатовая перайсьці на міжнародныя цэны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG