Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф-рэдактара «Sputnik Літва» выслалі зь Вільні


Шэф-рэдактара расейскага агенцтва «Sputnik Літва» Марата Касема затрымалі ў аэрапорце Вільні, куды ён прыехаў у камандзіроўку, паведамляе delfi.lt.

Затрыманаму з фармулёўкай «пагроза нацыянальнай бясьпекі» забаранілі ўязджаць у Літву на працягу пяці гадоў. Шэф-рэдактар «Sputnik Літва» ўжо пакінуў краіну.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс пацьвердзіў DELFI, што ў аўторак у першай палове дня грамадзянін Латвіі Марат Касем прыляцеў у Вільню з Масквы. Падчас праверкі дакумэнтаў высьветлілася, што ён унесены ў сьпіс асобаў, якім уезд у Літву забаронены.

Агенцтва Sputnik было заснаванае ў лістападзе 2014 года дзяржаўным агенцтвам «Расея сёньня». У большасьці заходніх краін мэдыяэкспэрты залічваюць яго да крыніц дэзінфармацыі і інструмэнтам дзяржаўнай прапаганды Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG