Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр трохразовы чэмпіён «Формулы-1» Нікі Ляўда


Нікі Ляўда, 2003 год
Нікі Ляўда, 2003 год

Трохразовы пераможца аўтагонак у клясе «Формула-1» аўстрыец Нікі Ляўда памёр ва ўзросьце 70 гадоў у Вене. Як паведамілі ягоныя сваякі, Ляўда памёр у сямейным коле ўвечары 20 траўня, паведамляе агенцтва AFP​.

У жніўні 2018 году былы аўтагоншчык перанёс апэрацыю перасадкі лёгкіх, што падарвала ягоную імунную сыстэму. У 1997 і 2005 гадах Лаўда перанёс таксама апэрацыі па перасадцы нырак.

Праблемы зь лёгкімі ў Лаўда пачаліся яшчэ ў 1976 годзе, пасьля аварыі на Гран-пры ў Нямеччыне, калі балід аўстрыйскага спартоўцы загарэўся. Лаўда каля хвіліны заставаўся ў палаючай машыне, у выніку чаго атрымаў апёкі галавы, а ягоныя лёгкія пашкодзіў таксычны дым. Тады ў лякарні да яго запрасілі ўжо сьвятара, аднак Ляўда здолеў аднавіцца і праз шэсьць тыдняў зноў узяў удзел у гонцы.

Ляўда правёў у «Формуле-1» 13 сэзонаў, атрымаў 25 перамог на этапах Гран-пры і 54 разы ўздымаўся на подыюм. Званьне чэмпіёна сьвету ён заваяваў тройчы: у двух чэмпіянатах сьвету 1975 і 1977 гадоў — у складзе каманды Ferrari, у 1984 годзе — як гоншчык McLaren.

Зь верасьня 2012 году былы гоншчык займаў пасаду невыканаўчага дырэктара каманды «Формулы-1» Mercedes AMG.

У Ляўды засталіся чацьвёра дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG