Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белінвэстбанк» увёў ліміты на зьняцьцё гатоўкі без камісіі, але пасьля павялічыў іх


Ілюстрацыйнае фота © Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота © Shutterstock

«Белінвэстбанк» павялічыў анансаваныя напярэдадні ліміты і адмяніў камісію на зьняцьцё гатоўкі з картак у касах.

«Белінвэстбанк» павялічыў месячны ліміт і адмяніў сутачны

Ад 2 траўня максымальная сума для зьняцьця наяўных у месяц для ўладальнікаў картак «Белінвэстбанку» будзе складаць:

  • 5000 рублёў;
  • 2500 даляраў ці эўра;
  • 150 000 расейскіх рублёў.

Раней анансавалася, што без камісіі максымальна можна будзе здымаць 500 рублёў на дзень, а ў месяц 1500 рублёў, 600 даляраў або эўра і 45 000 расейскіх рублёў.

Калі кліент банку перавысіць ліміт, банк возьме камісію 0,5% у валюце рахунку — мінімум:

  • 2 рублі;
  • 3 даляры ці эўра;
  • 30 расейскіх рублёў.

Анансаваную раней камісію за зьняцьцё наяўных грошай з карткі ў касе адмянілі, не пасьпеўшы ўвесьці ў дзеяньне.

Разам з тым банк не адступіўся ад свайго рашэньня браць камісію за прагляд балянсу ў банкаматах і інфакіёсках. 4-ы за месяц і кожны наступны прагляд будуць каштаваць:

  • 25 капеек;
  • 0,15 даляра ці эўра;
  • 10 расейскіх рублёў.

Ліміты ў «Альфа-Банку» засталіся ранейшыя

Ад 1 траўня «Альфа-Банк» уводзіць месячныя ліміты на зьняцьцё ў сваіх банкаматах гатоўкі па картках, выпушчаных у межах «Набораў прывілеяў»:

  • 5000 рублёў;
  • 2500 даляраў ці эўра.

Ліміты на зьняцьцё наяўных з карткі «Альфа-Банку» ў банках-партнэрах складуць ад 100 да 600 рублёў у залежнасьці ад набору прывілеяў. Ліміты на наяўныя ў іншых банках будуць складаць ад 100 да 1200 рублёў.

Зьмены не закрануць кліентаў, якія абслугоўваюцца ў межах іншых праектаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG