Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабаленка ўратавала Лукашэнку ад «ганьбы», Азаранка спатыкнулася


Арына Сабаленка

У аўстралійскім Брысбэне пачаўся паўфінальны матч тэніснага Кубку Фэдэрацый паміж гаспадынямі кортаў і камандай Беларусі.

У першым паядынку 10-я ракетка сьвету Арына Сабаленка амаль за тры гадзіны ў трох сэтах (7:5, 5:7, 6:3) перамагла Саманту Стосур, якая займае 77-е месца ў рэйтынгу WTA.

Падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 19 красавіка Аляксандар Лукашэнка так праанансаваў кубкавую сустрэчу Аўстралія — Беларусь:

«Калі Цяцерын (Сяргей Цяцерын — старшыня Беларускай тэніснай фэдэрацыі — РС) праваліць паўфінальны матч, то гэта будзе поўная ганьба».

У другім матчы Вікторыя Азаранка (61-ы нумар сусьветнага рэйтынгу) сустракалася з Эшлі Барці (9) і праграла ў двух сэтах: 7:6 і 6:3. Такім чынам, у супрацьстаяньні пакуль нічыя 1:1.

21 красавіка адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: Арына Сабаленка — Эшлі Барці, Вікторыя Азаранка — Саманта Стосур. У парнай сустрэчы Лідзія Марозава і Вера Лапко згуляюць з Эшлі Барці і Самантай Стосур. Згодна з рэгламэнтам, у другі дзень капітаны камандаў Тацяна Пучак і Алісія Молік могуць зрабіць замены.

У другім паўфінале Францыя прымае дома каманду Румыніі. Пераможцы сустрэнуцца 9-10 лістапада ў фінале Кубку Фэдэрацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG