Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы паліцыя знайшла скрадзены пярсьцёнак сям’і Напалеона за $ 1 млн


Карона Напалеона III
Карона Напалеона III

Шчасьлівы выпадак дапамог францускім сьледчым знайсьці пярсьцёнак коштам у 1 мільён даляраў, які быў выкрадзены ў Парыжы ў пачатку красавіка. Пярсьцёнак з дыямэнтам у 40 карат зьяўляецца часткай сямейных каштоўнасьцяў сямʼі Банапарт. Гэты брыльянт быў устаўлены ў карону імпэратрыцы Яўгеніі, жонкі Напалеона III.

Малады спадчыньнік Напалеона III, Жан-Крыстоф Напалеон, падараваў гэты пярсьцёнак сваёй нявесьце, графіні Алімпіі фон Арко-Зінэбэрг, на заручыны, паведамляе RFI. Пярсьцёнак застаўся ў сумцы ў аўтамабілі, калі пара спынілася ля пяцізоркавага гатэлю ў Парыжы і, выйшаўшы з машыны, забылася яе замкнуць. Пярсьцёнак прапаў разам з кашальком, крэдытнымі карткамі і кампутарам. Ніводная зь відэакамэр гатэлю ня зафіксавала злодзея.

Адну з выкрадзеных картак злодзей выкарыстаў, каб расплаціцца ў найбліжэйшай японскай рэстарацыі і разьлічыцца за гатэль. Тады яго выява і патрапіла на відэакамэры, што дапамагло паліцыі хутка знайсьці рэцыдывіста, 30-гадовага грамадзяніна Эгіпту. Як высьветлілася, ён не здагадваўся пра каштоўнасьць скрадзенага.

У парыскай пракуратуры распавялі журналістам, што самым цяжкім у гэтай апэрацыі было затрымаць злодзея да таго, як ён мог бы пазбавіцца ад выкрадзеных рэчаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG