Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дывізіён Уршулі Радзівіл. У Беларусі запускаюць футбольную лігу для дзяўчат


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

У футбольнай лізе для дзяўчат будуць гуляць 60 камандаў з усёй краіны. Дывізіёны будуць насіць імёны выбітных беларусак.

Узрост футбалістак мусіць не перавышаць 13-ці гадоў. Праект запускае беларуская фэдэрацыя футболу пры фінансавай падтрымцы FIFA, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-служба АБФФ.

Каманды будуць прадстаўляць не толькі спартовыя школы і ўстановы, але і звычайныя школы. У красавіку-траўні каманды зьбяруцца ў адным месцы і згуляюць паміж сабой па двухкругавой сыстэме. Пераможцы выступяць у рэспубліканскім этапе ў Менску ў пачатку чэрвеня. Пераможцу вызначаць у матчах па алімпійскай сыстэме.

Футбольная ліга для дзяўчат таксама заплянаваная як адукацыйна-арыентаваная. Кожны дывізіён будзе насіць імя выбітнай беларускі, напрыклад Уршулі Радзівіл, Саламеі Пільштынавай.

Кожную тэрытарыяльную зону будзе курыраваць футбалістка нацыянальнай зборнай, якая будзе падтрымліваць дзяўчынак. Прэзэнтацыя лігі заплянаваная на 2 красавіка, яна адбудзецца на тэрыторыі культурнай прасторы Ок16 у Менску(Кастрычніцкая вуліца, 16).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG