Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў пары з бэльгійкай Эліс Мэртэнс выйгралі турнір у Індыян-Уэлсе


Арына Сабаленка, архіўнае фота

У фінале яны перамаглі чэшак Барбару Крэйчыкаву і Кацярыну Сінякаву 6:3, 6:2, паведамляе БелТА.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бэльгійка Эліс Мэртэнс сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў амэрыканскім Індыян-Уэлсе з агульным прызавым фондам $ 8,3 мільёны.

У адзіночным разрадзе Арына Сабаленка прайграла ў 1/8 фіналу.
17 сакавіка ў фінальным паядынку адзіночнага разраду прадстаўніца Канады Б’янка Андрееску згуляе з немкай Ангелікай Кербер, якая ў 1/8 фіналу выбіла з турніру Арыну Сабаленка (9-ы нумар рэйтынгу WTA).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG