Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 4 гады Домрачава атрымала Крыштальны глёбус 2014/2015


Дар'я Домрачава, здымак 2018 году

Малы Крыштальны глёбус Дарʼя Домрачава заваявала ў заліку гонак перасьледу ў Кубку сьвету па біятлёне ў сэзоне 2014/2015 гадоў, піша Tut.by.

Чаму ўзнагародзілі толькі праз 4 гады?

Пасьля таго, як расейку Кацярыну Глазырыну дыскваліфікавалі на 2 гады за парушэньне антыдопінгавых правілаў, усе яе вынікі з 19 сьнежня 2013 году да 10 лютага 2017 году анулявалі, у тым ліку і ў гонцы перасьледу на этапе Кубку сьвету ў сэзоне 2014/2015, дзе Глазырына выйграла срэбра.

Пасьля ануляваньня вынікаў мэдаль перайшоў францужанцы Анаіс Бэскон, а Домрачава паднялася ў гэтым пратаколе з 13-га на 12-е месца.

У выніку пераліку балаў сэзону 2014/2015 гадоў беларуска ўзначаліла залік гонак перасьледу. Па ліку балаў Домрачава зраўнялася зь фінкай Кайса Мэкерэйнэн, аднак заняла першае месца, бо атрымала на адну перамогу ў сэзоне больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG