Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі прызналі спортам дуэлі на «сьветлавых мячах»


Дарт Аляксеевіч Вэйдэр (другі справа) — палітык, які ў 2014 годзе спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны ў вобразе героя «Зорных войнаў». Ілюстрацыйнае фота
Дарт Аляксеевіч Вэйдэр (другі справа) — палітык, які ў 2014 годзе спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны ў вобразе героя «Зорных войнаў». Ілюстрацыйнае фота

«Сьветлавыя мячы» не расьсякаюць чалавечыя целы на часткі. Гэта проста відовішчнае фэхтаваньне.

Фэдэрацыя фэхтаваньня Францыі выдала афіцыйныя правілы па новым відзе спорту: дуэлях на «сьветлавых мячах», расказвае Associted Press. Такім чынам французы спадзяюцца ўцягнуць у спорт моладзь, якая ім мала цікавіцца.

Баі адбываюцца на мячах, зьнешне падобных да зброі зь фільмаў «Зорныя войны». Але мячы полікарбанатныя, сьвецяцца дзякуючы LED-падсьвятленьню і гудуць у паветры дзякуючы дынамікам.

Такая «зброя» дастаткова бясьпечная, затое дазваляе, як піша AP, «змагацца зь цёмным бокам Сілы: сядзячым ладам жыцьця XXI стагодзьдзя».

Правілы адрозьніваюцца ад баёў на шпагах ці рапірах. Раўнд ідзе тры хвіліны, за ўдар у руку, цела ці галаву налічваецца розная колькасьць балаў (1, 3 і 5 адпаведна), бой ідзе да 15 балаў або да заканчэньня часу. Рухі не настолькі хуткія, як у фэхтаваньні, бо перад кожным ударам меч трэба заносіць за галаву (як рабілі ў кіно).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG