Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае партыю расейскіх зьнішчальнікаў Су-30СМ


Зьнішчальнік Су-30СМ, фота з сайту Мінабароны Казахстану
Зьнішчальнік Су-30СМ, фота з сайту Мінабароны Казахстану

У 2019 годзе Ўзброеныя сілы Беларусі атрымаюць ад Расеі першую партыю шматмэтавых зьнішчальнікаў Су-30СМ, паведамляе Interfax.by.

Такая інфармацыя была агучаная 30 студзеня падчас наведваньня міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу Іркуцкага авіяцыйнага заводу — філіялу карпарацыі «Іркут», дзе вядзецца вытворчасьць і мадэрнізацыя зьнішчальнікаў Су-30СМ для расейскай арміі і краінаў – удзельніц АДКБ.

Як паведамілі Шайгу, у 2019 годзе рыхтуюцца прыняць першую партыю Су-30СМ Узброеныя сілы Беларусі. Дзьве эскадрыльлі такіх самалётаў ужо прынятыя на ўзбраеньне Казахстанам, і пастаўкі будуць працягвацца.

Су-30СМ — сучасная мадыфікацыя Су-30, савецкага/расейскага двухмеснага шматмэтавага зьнішчальніка пакаленьня 4+, прызначанага для зьнішчэньня паветраных цэляў удзень і ўначы, у простых і складаных мэтэаралягічных умовах, а таксама на фоне зямлі пры ўжываньні актыўных і пасыўных перашкод, кантролю паветранай прасторы, блякаваньня аэрадромаў саперніка на вялікай глыбіні і дзеяньняў па наземных і марскіх аб’ектах.

У выніку мадэрнізацыі Су-30СМ павялічылася далёкасьць выяўленьня і апазнаваньня паветраных цэляў, зьявілася магчымасьць прымяняць новую высокадакладную зброю, прызначаную для паражэньня паветраных, наземных і марскіх цэляў на некалькі соцень кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG