Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міс Беларусь, Біблейская камісія, дзіцячы госьпіс. Лукашэнка раздаў спэцыяльныя ўзнагароды


Аляксандар Лукашэнка і Марыя Васілевіч падчас «Каляднага балю моладзі», сьнежань 2018
Аляксандар Лукашэнка і Марыя Васілевіч падчас «Каляднага балю моладзі», сьнежань 2018

Аляксандар Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэньне» і спэцыяльныя прэміі дзеячам культуры, мастацтва і спорту, піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Свабода паглядзела, каго і за што ўзнагародзілі.

Спэцпрэмію дзеячам культуры і мастацтва 2018 года атрымалі:

  • «Міс Беларусь 2018» і «Міс сьвету Эўропа» Марыя Васілевіч «за значны ўклад у разьвіцьцё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, актыўную міжнародную дзейнасьць»;
    Марыя Васілевіч і Аляксандар Лукашэнка ў музэі калгасу «Радзіма»
    Марыя Васілевіч і Аляксандар Лукашэнка ў музэі калгасу «Радзіма»
  • Вядучы майстар Купалаўскага тэатру, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў «за высокае прафэсійнае майстэрства, значныя дасягненьні ў галіне тэатральнага мастацтва», спэктаклі «Рэвізор» і «Школа падаткаплацельшчыкаў»;
    Віктар Манаеў у ролі Гараднічага ў спэктаклі «Рэвізор», люты 2018
    Віктар Манаеў у ролі Гараднічага ў спэктаклі «Рэвізор», люты 2018
  • аўтарскі калектыў Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
  • творчы калектыў былых малалетніх вязьняў фашызму «Лёсы»;
  • народны інструмэнтальны ансамбль «Нясьвіскія лыжачнікі»;
  • калектывы «Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжу» і «Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва».

Прэмію «За духоўнае адраджэньне» атрымалі:

  • За пераклад Новага запавету на беларускую мову – калектыў Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і калектыў Сэкцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумэнтаў касьцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў пры Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі;
  • Калектыў аўтараў музыкі і тэкстаў Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка «за ўвасабленьне тэмы малой радзімы», «стварэньне цыклю высокамастацкіх вакальных твораў патрыятычнага напрамку»;
  • Калектыў дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы госьпіс» за дзейнасьць у гуманітарнай галіне і арганізацыю працы дзіцячага госьпіса ў пасёлку Вопытны на Меншчыне;
  • Калектыў Веснаўскага дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця — за вялікі ўнёсак у «зацьвярджэньне маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасьці», мерапрыемствы па сацыялізацыі «асоб з абмежаванымі магчымасьцямі».

Спэцпрэмію Лукашэнкі «Беларускі спартыўны Алімп» за 2018 год атрымалі:

  • Старшы трэнэр аддзяленьня скачкоў на батуце Гродзенскай спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзэрву № 3 Ірына Бараноўская;
  • Намесьнік загадчыка аддзелу спартыўнага вяшчаньня тэлеканалу АНТ Барыс Герстэн;
  • Інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вольга Мазуронак.

За якія дасягненьні ўзнагародзілі дзеячоў спорту, не называецца.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG