Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У афрыканскай краіне палову пасадаў міністраў аддалі жанчынам


Прэм’ер-міністар Этыёпіі Абіі Алі прызначыў жанчын на палову міністэрскіх пасадаў. Тлумачачы сваё рашэньне парлямэнту, кіраўнік урада заявіў, што жанчыны менш карумпаваныя, чым мужчыны, і дапамогуць аднавіць у краіне мір і стабільнасьць. Пра гэта паведамляе BBC.

З новым кабінэтам міністраў Этыёпія стала адной зь дзьвюх дзяржаў у Афрыцы, разам з Руандай, з роўным гендэрным прадстаўніцтвам ва ўрадзе, адзначае BBC. Гэта — працяг рэформаў Абіі Алі, які заняў сваю пасаду ў красавіку 2018 года.

Увосень Этыёпія падпісала мірны дагавор з суседняй Эрытрэяй, спыніўшы ўзброены канфлікт, які пачаўся ў 1998 годзе, і вызваліўшы тысячы палітычных зьняволеных, адзначае The Washington Post.

У новым урадзе жанчыны зоймуць пасады міністра абароны краіны і міністра міру, новай пасады, у чые паўнамоцтвы будзе ўваходзіць назіраньне за спэцслужбамі і сілавымі органамі краіны.

42-гадовы Абіі Алі — першы мусульманін на пасадзе прэмʼер-міністра Этыёпіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG