Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША расьсьледуюць адмываньне мільярдаў расейскіх грошай праз Danske Bank


Філіял дацкага Danske Bank у Таліне
Філіял дацкага Danske Bank у Таліне

У Злучаных Штатах расьсьледуюць крымінальную справу ў сувязі зь верагодным адмываньнем мільярдаў даляраў праз эстонскі філіял дацкага Danske Bank.

4 кастрычніка Danske Bank паведаміў, што атрымаў ад Міністэрства юстыцыі ЗША запыт аб прадстаўленьні інфармацыі па справе, піша Reuters. У банку заявілі, што будуць супрацоўнічаць са сьледзтвам. Раней падобнае расьсьледаваньне распачалі таксама ў Вялікай Брытаніі.

Па выніках ўнутранага расьсьледаваньня Danske Bank, вынікі якога былі апублікаваныя ў мінулым месяцы, агульная сума падазроных транзакцыяў, якія праводзіліся праз эстонскі філіял з 2007 па 2015 гады, ацэньваецца ў больш чым 200 мільярдаў даляраў.

Гаворка ідзе, у тым ліку, пра грошы з Расеі і іншых краінаў былога СССР. Заснавальнік фонду Hermitage Capital Уільям Браўдэр, у прыватнасьці, лічыць, што эстонскае падразьдзяленьне Danske Bank было адным з асноўных каналаў вываду грошай з расейскага бюджэту ў ашуканскай схеме, якую раскрыў памерлы ў маскоўскім СІЗА юрыст фонду Сяргей Магніцкі.

Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыньнасці (OCCRP) таксама сьцьвярджаў, што ў схемах па адмываньні грошай прымаў удзел стрыечны брат прэзыдэнта Расеі Ігар Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG