Дата дня
28 верасьня 1937 году быў рэпрэсаваны Ўладзіслаў Галубок, рэжысэр, актор і заснавальнік Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру, народны артыст БССР.
Таксама ў гэты дзень
1939 — гітлераўская Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб дружбе і супольнай мяжы.
1953 — Мікіта Хрушчоў абраны 1-м сакратаром ЦК КПСС.
У гэты дзень нарадзіліся
1803 — Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.
1924 — Марчэла Мастраяні, італьянскі кінаактор.
1929 — Дмытро Паўычка, украінскі паэт, герой Украіны. У 1995 годзе падпісаў ліст украінскіх пісьменьнікаў у абарону беларускай мовы.
У памяці
1970 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.
1991 — Майлз Дэвіс, амэрыканскі джазавы музыка.