Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы канал «Падкастаў Свабоды». Падпісвайцеся


Радыё Свабода пачынае публікаваць новую кнігу Зьмітра Бартосіка ў аўдыёфармаце.

Кніга «Клініка кітайскага дантыста» напісаная на аснове матэрыялаў праграмаў «Вострая Брама» і «Падарожжы Свабоды» на Радыё Свабода.

Бартосік. Клініка кітайскага дантыста

Зьміцер Бартосік
Зьміцер Бартосік

Два разы на тыдзень, па панядзелках і чацьвяргах, мы публікуем новыя часткі аўдыёкнігі, якую чытае сам аўтар.

«Бартосік піша размашыста, як прадстаўнік вялікай культуры, вось што яго адрозьнівае. Не расейскай культуры, бо, выхаваны на ёй, ён стаў усьвядомлена беларускім пісьменьнікам, узяўшы ад яе менавіта аб’ём. Магчыма, гэта першы сучасны беларускі аўтар, які прадстаўляе вялікую культуру. Тут рэч у маштабах ахопу, які мне, напрыклад, падаваўся б завялікім, але цалкам натуральна выглядаў бы ў аўтараў Бібліятэкі сусьветнае літаратуры», — напісаў пра кнігу Зьмітра Бартосіка рэдактарСяргей Дубавец.

Замовіць кнігу можна ТУТ

Папярэдняя кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (Бібліятэка Свабоды, 2016) прынесла аўтару прэміі Аляксандра і Марыі Стагановічаў (за непрыдуманую літаратуру), Алеся Адамовіча (Беларускага ПЭН-цэнтру) і Ежы Гедройця. Паводле кнігі быў пастаўлены спэктакль “Беларускага свабоднага тэатру”.

Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу.

Падкасты Свабоды даступныя ў наступных мабільных праграмах:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG