Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР


Бел-чырвона-белы сьцяг на сьвяткаваньні 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка 2018

Падзеі 5 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 жніўня году бел-чырвона-белы сьцяг зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам БНР.

50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг

Таксама ў гэты дзень

1506 — адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана.

1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія і польскія землі, падзялілі паміж сабой тры імпэрыі — Аўстрыя, Прусія і Расея.

1917 — на 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што беларускія вайскоўцы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня.

У гэты дзень нарадзіліся

1461 — Аляксандар Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1947 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык.

У памяці

1863 — у двары Менскае турмы быў расстраляны Янка Жмачынскі. Гэта да ягоных ног кінула кветкі праз закратаванае вакно камэры Каміла Дунін-Марцінкевіч, арыштаваная за ўдзел у паўстаньні дачка знакамітага беларускага драматурга.

1864 — у Варшаве, у цытадэлі, быў павешаны камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня Рамуальд Траўгут. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, яму пастаўлены помнік.

1895 — памёр Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1908 — памёр Валеры Ўрублеўскі, дзяяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг. і Парыскай камуны 1871 г.

Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў
Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў

1962 — памерла Мэрылін Манро, амэрыканская кіназорка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG