Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся пасажырскі вёрталёт. 18 чалавек загінулі


Вёрталёт Мі-8, ілюстрацыйнае фота

Пасажырскі верталёт Мі-8 авіякампаніі Utair разьбіўся ў Краснаярскім краі. У выніку авіякатастрофы загінулі 18 чалавек — тры члены экіпажа і 15 пасажыраў.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на Расавіяцыю, 4 жніўня каля 5-й раніцы у раёне Ванкорскага нафтавага радовішча ўзьляталі адзін за адным два самалёт. Першым падняўся ў неба самалёт Мі-8 са зьнешняй грузавой падвескай. На ім не было пасажыраў. Затым узьляцеў верталёт Мі-АМТ. На ягоным борце былі рабочыя вахтавых зьменаў, якія накіроўваліся на нафтаперапамповачную станцыю.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пасьля ўзьлёту верталёт Мі-8АМТ з пасажырамі на борце па нявыяўленых прычынах сутыкнуўся з вонкавага падвескай верталёта з грузам, у выніку чаго зваліўся, разбурыўся і згарэў», — заявілі ў Расавіяцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG