Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Янкі Брыля


Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах

Падзеі 4 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 жніўня 1917 году ў Адэсе нарадзіўся беларускі празаік Янка Брыль. Бібліяграфія Янкі Брыля налічвае каля 40 кніг у арыгінале і шматлікія пераклады больш як на 30 мовах.

Янка Брыль
Янка Брыль

Паслухаць Брыля на Свабодзе

Таксама ў гэты дзень

1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.

1651 ― войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам узяло Кіеў.

1914 ― падчас Першай усясьветнай вайны Нямеччына ўварвалася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША заявілі пра нэўтралітэт.

1962 ― лідэра Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсана Мандэлу пасадзілі ў турму, дзе той правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі.

У гэты дзень нарадзіліся

1904 ― нарадзіўся Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.

1947 ― нарадзіўся Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.

У памяці

1875 — памёр Ганс Крыстыян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік.

1944 — у Варшаўскім паўстаньні загінуў Кшыштаф Каміль Бачыньскі, польскі паэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG