Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Guardian: у амбасадзе ЗША ў Маскве працавала выведніца з Расеі


Амбасада ЗША ў Маскве
Амбасада ЗША ў Маскве

Сярод супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Маскве больш за дзесяць гадоў працавала расейская выведніца пад прыкрыцьцём, піша брытанская газэта The Guardian са спасылкай на крыніцу ў спэцслужбах.

Паводле дадзеных выданьня, грамадзянка Расеі магла займацца шпіянажам. Імя супрацоўніцы дыпмісіі і яе пасаду газэта не называе.

Сьцьвярджаецца, што жанчыну наняла Сакрэтная служба ЗША. У супрацоўніцы нібыта быў доступ да ўнутранай сеткі і электроннай пошты амбасады. Газэта лічыць, што меркаваная шпіёнка магла атрымліваць сакрэтную інфармацыю, у тым ліку графікі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса.

У 2016 годзе сьледчыя рэгіянальнага аддзелу службы бясьпекі пры амэрыканскай місіі зьвярнулі ўвагу на частыя сустрэчы супрацоўніцы з прадстаўнікамі ФСБ Расеі. The Guardian паведамляе, што расейку звольнілі бязь лішняй агалоскі, каб не псаваць імідж Сакрэтнай службы ЗША. Звальненьне нібыта адбылося перад масавай высылкай амэрыканскіх дыпляматаў з Расеі ў 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG