Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан памяняў дактрыну ў адносінах да сьмяротнага пакараньня


Папа Францішак

Рымска-каталіцкая царква афіцыйна зьмяніла сваё вучэньне, прызнаўшы сьмяротнае пакараньне непрымальным пры любых абставінах. Пра гэта паведамляе Reuters.

Агенцтва ўдакладняе, што Ватыкан зьмяніў свой катэхізіс, каб адлюстраваць поўнае непрыманьне сьмяротнага пакараньня Папам Францішкам. Сьмяротнае пакараньне непрымальнае, бо ўшчамляе недатыкальнасьць і годнасьць чалавека, гаворыцца ў заяве пантыфіка.

Раней у Катэхізісе рымска-каталіцкай царквы адзначалася, што традыцыйнае вучэньне царквы не выключае сьмяротнага пакараньня, калі гэта адзіны магчымы шлях дзейсна абараніць жыцьці людзей ад несправядлівага агрэсара.

Зьмена прынята Кангрэгацыяй дактрыны веры — органам, адказным за абнародаваньне каталіцкай дактрыны.

Паводле Reuters, новыя зьмены могуць выклікаць хвалю незадаволенасьці ў ЗША, дзе многія каталікі зьяўляюцца прыхільнікамі сьмяротнага пакараньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG