Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія памежнікі затрымалі арганізатара каналу незаконнай міграцыі ў Эўразьвяз


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Беларускія і расейскія памежнікі затрымалі арганізатара каналу незаконнай міграцыі ў Эўразьвяз, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

57-гадовы грамадзянін Беларусі знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Супрацоўнікі памежнага кіраваньня Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі затрымалі яго 31 ліпеня на расейска-ўкраінскай мяжы ў чыгуначным пункце пропуску «Суземка», дзякуючы апэратыўнай інфармацыі, атрыманай ад спэцпадразьдзяленьня памежнай службы Беларусі.

Затрыманы зьяўляецца адным з арганізатараў каналу незаконнай міграцыі з Расеі ў краіны Эўразьвязу праз тэрыторыю Беларусі. За гэта ў траўні 2018 году беларускія памежнікі распачалі ў дачыненьні яго крымінальную справу.

Цяпер прымаецца рашэньне аб выдачы мужчыны ў Беларусь для яго прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG