Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі адмянілі апошняе пакараньне за курэньне марыхуаны


Акцыя ў цэнтры Тбілісі ў падтрымку дэкрыміналізацыі марыхуаны, 2 чэрвеня 2015 году

Канстытуцыйны суд Грузіі вынес рашэньне па пазове, які падалі лідэры палітычнай партыі «Гірчы» супраць парлямэнту краіны. Суд скасаваў адміністрацыйнае пакараньне за ўжываньне марыхуаны. Рашэньне апублікавана на сайце суду. Раней за курэньне марыхуаны накладаўся штраф 500 лары (прыблізна 400 беларускіх рублёў).

Згодна з рашэньнем Канстытуцыйнага суду, забарона ўжываньня марыхуаны абмяжоўвае яе абарот, што служыць законнай мэты абароны здароўя грамадзян. Пры гэтым суд прыйшоў да высновы, што ўплыў аднаго спажыўца на абарот марыхуаны нязначны, і ён не стварае пагрозы грамадзтву. Такім чынам, штраф за курэньне марыхуаны — непрапарцыйны сродак абароны закону, што супярэчыць Канстытуцыі Грузіі.

У сваім рашэньні суд адзначыў, што пакараньне за ўжываньне марыхуаны адпавядае Канстытуцыі ў пэўных выпадках — калі курэньне стварае пагрозу для іншых людзей. Суд прызнаў законнымі абмежаваньні на ўжываньне марыхуаны ў адукацыйных установах, некаторых грамадзкіх месцах, у тым ліку ў грамадзкім транспарце, а таксама ў прысутнасьці непаўналетніх.

У лістападзе 2017 году партыя «Гірчы» ( «Шышка») дамаглася дэкрыміналізацыі марыхуаны і адмены 273 артыкулу крымінальнага кодэксу Грузіі «Незаконныя выраб, набыцьцё, захоўваньне ў невялікіх аб’ёмах для асабістага карыстаньня альбо незаконнае спажываньне без прызначэньня лекара наркатычных сродкаў, іх аналягаў або прэкурсараў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG