Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачынаецца суд над Полам Манафортам


Пол Манафорт — турэмнае фота
Пол Манафорт — турэмнае фота

Пол Манафорт у аўторак стане першым з былых памочнікаў прэзыдэнта Дональда Трампа, які паўстане перад судом у прыгарадзе Вашынгтону Александрыі (штат Вірджынія). Фэдэральныя сьледчыя, якія вывучаюць ўмяшаньне ў выбары ў ЗША ў 2016 годзе, выставілі яму абвінавачаньні ў банкаўскім і падатковым махлярстве.

Нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра фінансавыя злачынствы, судовы працэс можа прывесьці да палітычна разбуральных вынікаў для чалавека, які вёў кампанію Трампа на працягу трох месяцаў і прысутнічаў на сустрэчы ў чэрвені 2016 году з расейцамі, якія прапаноўвалі кампрамат на суперніцу Трампа Гілары Клінтан. Гэты выпадак цяпер разьбірае спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які праводзіць расьсьледаваньне ўжо 14 месяцаў.

Чакаецца, што абвінаваўцы пакажуць, што шчодрыя выдаткі Манафорта на касьцюмы, дамы і прадметы раскошы не адпавядалі даходам, абвешчаным у яго падатковых дэклярацыях, і што ён увёў у зман крэдытораў, калі пазычаў дзясяткі мільёнаў даляраў у Нью-Ёрку.

Мюлер прадставіў 500 доказаў, у тым ліку падатковыя дакумэнты і заявы аб іпатэцы, а таксама фатаграфіі раскошных гадзіньнкаў і дамоў, каб паказаць багацьце Манафорта. Значыць, 35 патэнцыйных сьведкаў, многія зь якіх банкіры і бухгальтары, гатовыя пацьвердзіць намер Манафорта парушыць закон. Пяць сьведкаў атрымалі імунітэт. Каманда Мюлера заявіла, што не прадставіць доказаў магчымай змовы Манафорта з Расеяй на судовым працэсе.

Аднак, як адзначае агенцтва Reuters, пракуроры могуць глыбей разабрацца ў расейскіх сувязях Манафорта. У мінулым месяцы каманда Мюлера раскрыла у судзе, што крэдыт памерам 10 мільёнаў даляраў даў Манафорту Алег Дзерыпаска, магнат, які, як вядома, мае цесныя сувязі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. «Мне здаецца, мы выявім больш глыбокія сувязі, якія дазвалялі Манафорту фінансаваць свае зьдзелкі ва Ўкраіне і ў Расеі», — сказаў Шанло Ву, былы адвакат памочніка Манафорта Рыка Гейтса, які прызнаў сябе вінаватым у лютым.

Людзям Мюлера спатрэбіцца ад 8 да 10 дзён, каб прадставіць справу суду. Разбор справы можа працягнуцца прыкладна тры тыдні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG