Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: другая гадавіна забойства Паўла Шарамета


Павал Шарамет
Павал Шарамет

Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 ліпеня 2016 году у Кіеве загінуў журналіст Павел Шарамет. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Мiнакі, якія ў той момант апынуліся побач, спрабавалі выратаваць Шарамета, выцягнуўшы яго з пашкоджанага аўтамабіля. Але атрыманыя траўмы былі не сумяшчальныя з жыцьцём.

Месца забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, ліпень 2017 году
Месца забойства Паўла Шарамета ў Кіеве, ліпень 2017 году

Таксама ў гэты дзень

1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.

1936 — была падпісаная гэтак званая канвэнцыя Мантрэ аб статусе праліваў Басфор і Дарданэлы. Канвэнцыя захоўвае за гандлёвымі суднамі ўсіх краінаў свабоду праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час, але ўстанаўляе розны рэжым праходу ваенных караблёў у дачыненьні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаваў.

1944 — палкоўнік вэрмахту Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг зрабіў няўдалую спробу замаху на Гітлера.

1994 — Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.

1924 — Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.

1931 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускай культуры.

У памяці

1926 — памёр Фэлікс Дзяржынскі, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне.

1977 — памёр Іван Любачка, беларускі гісторык. Аўтар многіх публікацый, у тым ліку «Беларусь пад савецкай уладай, 1917-1957». Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі Любачка запісаў на заснаваньне стыпендыяльнага фонду для падтрымання дасьледаваньняў у галіне беларусазнаўства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG