Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адляцеў у Маскву на футбольны фінал паміж Францыяй і Харватыяй 


Аляксандр Лукашэнка наведаў адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі
Аляксандр Лукашэнка наведаў адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі

Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Маскву, дзе наведае цырымонію закрыцьця і фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе паміж зборнымі Харватыі і Францыі. Ён наведае заключную частку мундыялю на запрашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Прэзыдэнцкі самалёт ужо прызямліўся ў аэрапорце «Ўнукава», паведамляе БелТА.

Як казала раней прэс-сакратарка кіраўніка краіны Натальля Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка ўважліва сачыў за падзеямі першынства — як на групавым этапе, так і на стадыі плэй-оф. Ён у тым ліку высока ацаніў вынікі расейскай каманды, якая «вельмі добра паказала сябе» цягам усяго чэмпіянату.

Адносна таго, якую зборную Аляксандар Лукашэнка будзе падтрымліваць падчас фінальнага матчу, Натальля Эйсмант сказала, што «прэзыдэнт перш за ўсё будзе заўзець за прыгожы і выніковы футбол». Месяц таму Лукашэнка ў суправаджэньні малодшага сына Мікалая ўжо быў у Маскве і назіраў за цырымоніяй адкрыцьця мундыялю.

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на віп-трыбуне ў Лужніках
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на віп-трыбуне ў Лужніках

А 18-й гадзіне 15 ліпеня ў вырашальным матчы за золата чэмпіянату сьвету-2018 сыйдуцца Францыя і Харватыя. Французы 20 гадоў таму ўжо былі трыюмфатарамі сусьветнага першынства, лепшы вынік харватаў — бронза 1998 году.

14 ліпеня Бельгія заняла трэцяе месца дзякуючы перамозе (2:0) над камандай Англіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG